viasna on patreon

У Гомелі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў

2007 2007-10-10T10:26:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора ў Гомелі блізу 19-й гадзіны непадалёку ад свайго дому міліцыя затрымала старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У міліцыю нібыта паступілі заявы дзьвюх жанчын, адна зь якіх працуе ў адміністрацыі Чыгуначнага раёну, пра тое, што спадар Палякоў ля дому №46 па вуліцы Кірава ішоў і лаяўся на іх адрас матам. Было гэта каля 14 гадзінаў.

Дадому Васіль Палякоў вяртаўся з суду Чыгуначнага раёну, дзе таксама быццам за лаянку на супрацоўнікаў ДАІ асудзілі на 7 сутак арышту ягонага намесьніка па АГП Уладзімера Кацору.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства