viasna on patreon

Андрэй Шарэнда зьняволены на 15 сутак за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца

2007 2007-09-27T17:05:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26 верасня суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Вольга Смiрнова пакарала актывiста Руху "За свабоду" Андрэя Шарэнду арыштам тэрмiнам на 15 сутак "за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе", якiм мiлiцыянты палiчылi прэзентацыю кнiгi Паўла Севярынца "Лiсты з лесу", што адбылася 19 жнiўня.

Суддзя ужо разглядала матэрыялы справы 31 жнiўня i вярнула iх у мiлiцыю для выпраўлення выяўленых недахопаў.

Падаем храналогiю падзей 26 верасня:

8-00 У кватэру, дзе жыве А.Шарэнда уварвалiся мiлiцыянты i прымусова даставiлi яго ў Маскоўскi РАУС. Там на яго быў паўторна складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным парушэннi па ч. 2 арт. 23.34 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (удзел у правядзеннi несанкцыянаванага мерапрыемства).

12-00 Меўся пачацца суд над Андрэем Шарэндай. Паколькi адвакат актывiста быў заняты ў iншым працэсе, суд перанесены на 15-00. Каб не марнаваць час, мiлiцыянты ля будынка суда затрымлiваюць актывiста Руху "За Свабоду" Рамана Кiсляка, якi прыйшоў падтрымаць А. Шарэнду. Затрыманага даставiлi ў Маскоўскi РАУС i таксама паўторна склалi пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 19 жнiўня.

15-00 А. Шарэнда i Р. Кiсляк дастаўлены ў суд. Перад пачаткам судовага паседжання сябры актывiстаў Вiталь Сымонiк i Палiна Панасюк перадаюць затрыманым прадукты i фатаграфуюць iх. Неўзабаве хлопца i дзяўчынку затрымлiваюць мiлiцыянты. Каментар Палiны Панасюк: “У дадзены момант мае рукi — у кайданках. Хацела сфатаграфаваць затрыманых. Але тут жа падбягае мiлiцыянт Сцяпанаў (намеснiк начальнiка Маскоўскага РАУС - каментар dzedzich week-news), пачынае крычаць: “Што вы тут фатаграфуеце!? Гэта рэжымная зона! Ён махае рукамi, iмкнецца выхапiць з рук фотаапарат. Я не аддаю. Тады ён выклiкае мiлiцыянтаў i загадвае: “Усё, у “бобiк” яе!”

16-00 В. Сымонiка i П. Панасюк дастаўляюць у Маскоўскi РАУС. Пазней на iх складаюць пратаколы за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнiкаў мiлiцыi i пакiдаюць на ноч у iзалятары. Да суда.

19-00 Суддзя В. Смiрнова прызнала А. Шарэнду вiнаватым i пакарала арыштам на 15 сутак.

20-00 У працэсе над Р. Кiсляком абвешчаны перапынак да ранiцы наступнага дня. Актывiст адпушчаны на свабоду.

27 жнiўня чакаецца вынясенне рашэння па справе Рамана Кiсляка i разгляд справаў В. Сымонiка i П. Панасюк.

Жорсткiя дзеяннi мiлiцыянтаў Раман Кiсляк расцэньвае як помсту актывiстам за iх грамадзянскую пазiцыю:

- Усе сённяшнiя затрыманнi i "суткi" Шарэнды — помста за тое, што ўдзельнiкi сустрэчы з Севярынцам актыўна абскарджваюць неправамерныя дзеяннi супрацоўнiкаў праваахоўных органаў i парушэнне сваiх грамадзянскiх правоў", — лiчыць Р.Кiсляк.

Праваабаронца Уладзiмiр Вялiчкiн прычыну сённяшнiх затрыманняў бачыць у iншым:

- Улада iмкнецца iзаляваць актывiстаў ад грамадскай працы ў арганiзацыi “Еўрапейскага маршу” ды iншых восеньскiх акцыяў апазiцыi”, – лiчыць У. Вялiчкiн.

Паводле БелаПАН, пачынаючы з 30 жнiўня суд вынес рашэннi па васьмi адмiнiстрацыйных справах удзельнiкаў сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Двум з iх вынесена папярэджанне, пяць аштрафаваны i адзiн асуджаны на 15 сутак. Усяго 19 жнiўня ў офiсе Берасцейскай абласной арганiзацыi Партыi БНФ падчас прэзентацыi кнiгi П.Севярынца "Лiсты з лесу" супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi 30 чалавек. Адмiнiстрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве былi складзеныя на 14 грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства