Азарка пісьмова дала «дабро» на зьнішчэньне налепак
https://spring96.org/be/news/18284
2007
2007-09-18T12:52:30+0300
2007-09-18T12:52:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
16 верасьня ўвечары ў Нясьвіжы міліцыянты затрымалі Насту Азарку. Дзяўчына расклейвала налепкі да Эўрапейскага Маршу «Наш час прыйшоў — Беларусь».
На дзяўчыну склалі пратакол, абвінаваціўшы яе ў расклейваньні налепак ў нявызначаных для таго месцах. Праз гадзіну Насту адпусьцілі пад слова гонару, што яна прыйдзе ўранку ў пастарунак. На раніцу ў панядзелак яе выклікалі ў РУУС, дзе прапанавалі падпісаць цікавы дакумэнт. «Фактычна я падпісала паперу, у якой адзначалася, што канфіскаваныя ў мяне налепкі неабходна зьнішчыць у маёй жа прысутнасьці» — паведаміла Н. Азарка. Што міліцыянты і зрабілі.