У Гародні будуць судзіць Уладзіміра Ларына
https://spring96.org/be/news/18257
2007
2007-09-14T15:05:47+0300
2007-09-14T15:05:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні Уладзімір Ларын, намеснік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.
Сёння паўторную позву дамоў Уладзіміру Ларыну прывёз маёр Вечар. Зараз Уладзімір знаходзіцца ў Ленінскім РАУС г. Гродна. Як паведаміў правабаронца Уладзімер Хільмановіч, на палітычнага актывіста складзены пратакол нібыта за хуліганства. 8 верасня Уладзімір Ларын быў затрыманы ў цэнтры Гародні з бел-чырвона-белым сцягам. Цяпер яго абвінавачваюць у тым, што ён выкрыкваў у цэнтры гораду антыдзяржаўныя лозунгі. Сёння ж адбудзецца судовае паседжанне, дзе будзе разглядацца адміністрацыйная справа актывіста.