Затрыманых у Нясьвіжы журналістаў адпусьцілі. Пракурор запрасіў для Насты Азаркі пакараньне - штраф у памеры 500 базавых велічыняў
https://spring96.org/be/news/18101
2007
2007-09-04T15:04:18+0300
2007-09-04T15:04:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дастаўленых у Нясьвіжскае РАУС незалежных журналістаў Сяргея Сыса і Уладзіміра Грызіна пасьля праверкі дакументаў па міліцэйскай базе адпусьцілі.
Сёньня падчас судовага паседжаньня ў Нясьвіжы па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да моладзевай актывісткі Насты Азаркі па арт. 193.1 КК, былі заслуханы каля 9 сьведкаў з 14-ці з боку абвінавачаньня. У асноўным гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія затрымлівалі дзяўчыну падчас правядзеньня розных акцыяў.
Наста Азарка сваю віну прызнала часткова і ў апошнім слове заявіла, што будзе і надалей дзейнічаць як маладафронтаўка. Пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд, пракурор запрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 500 базавых велічыняў.