viasna on patreon

Горадня: пікет у абарону палітычных вязьняў забаранілі

2007 2007-08-10T15:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта заяўнікам, сябрам Беларускага Хельсінскага камітэту — Раману Юргелю і Сьвятлане Рудкоўскай, а таксама сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Янушкевічу паведамілі па тэлефоне 9 жніўня з Ленінскага РУУС Горадні.

Капітан Ленец паведаміў Раману Юргелю, што пікет улады забаранілі, паколькі Савецкая плошча не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дазволеных для правядзеньня масавых мэрапрыемстваў. Ён таксама запрасіў Рамана Юргеля прыйсьці ў РУУС для размовы з начальствам.

Заяўнікі прасілі дазволіць пікет 13 жніўня ў цэнтры гораду, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітвязьняў.

Яны лічаць, што з усіх палітзьняволеных трэба зьняць абвінавачваньні, у тым ліку і з былога кандыдата на прэзідэнты -- старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства