viasna on patreon

9 жніўня Мінюст афіцыйна заявіў пра прыпыненне дзейнасці цягам шасці месяцаў Партыі камуністаў Беларускай

2007 2007-08-10T14:30:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зроблена гэта на падставе рашэння Вярхоўнага суда ад 2 жніўня.

Мінюст паведамляе, што падставай для прыпынення дзейнасці апазіцыйнай кампартыі сталіся парушэнні з боку кіраўніцтва партыі, якія пацяглі за сабой шэраг пісьмовых папярэджанняў на працягу 2006-2007 гадоў, ды “невыкананне патрабаванняў закона аб прадастаўленні рэгіструючаму органу інфармацыі пра ўстараненне парушэнняў з прадастаўленнем адпаведных дакументаў”.

Мінюст адзначае сярод парушэнняў адсутнасць у некаторых структураў ПКБ юрыдычных адрасоў, неадпаведнасць фактычнага размяшчэння структураў з юрыдычнымі адрасамі.

Цягам шасці месяцаў, адлічваючы тэрмін ад 2 жніўня, ПКБ забаронена ажыццяўляць любую дзейнасць, за выключэннем дзейнасці, накіраванай на ўстараненне парушэнняў, якія паслужылі падставай для прыпынення дзейнасці ПКБ. Партыі і ейным структурам забаронена карыстацца рахункамі ў банках, небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, за выключэннем разлікаў па грамадзянска-парвавых і працоўных дамовах, плацяжоў у бюджэт, мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, а таксама разлікаў, звязаных з кампенсацыяй ўрону, нанесенага дзеяннямі палітычнай партыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства