viasna on patreon

9 жніўня ў Гомелі быў затрыманы моладзевы лідэр Андрусь Цянюта

2007 2007-08-10T12:05:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгіянальны лідэр Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў затрыманы ў цэнтры Гомеля на вуліцы Палескай невядомымі ў цывільным. Як высьветлілася, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія суправадзілі моладзевага актывіста ў аддзел міліцыі Чыгуначнага р-на нібыта дзеля гутаркі.  У пастарунку  міліцыянты правялі дагляд асабістых рэчаў  і, знайшоўшы ў  Андруся Цянюты некалькі выданьняў незалежнай прэсы, сярод якіх была зарэгістраваная "Наша Ніва", склалі пратакол аб канфіскацыі і адміністратыўны пратакол аб незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў. Варта адзначыць, што канфіскацыя праводзілася з парушэньнем заканадаўчых нормаў. Пасьля гэтага хлопца адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства