viasna on patreon

Праваабаронцы за стварэньне незалежнай псіхіятрычнай экспертызы

2007 2007-08-02T16:28:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная асацыяцыя абароны правоў чалавека выступіла ініцыятарам стварэння ў Беларусі незалежнай псіхіатрычнай экспертызы. Падставай для такого рашэння, як заяўляюць праваабаронцы, сталіся факты рэпрэсіўнай псіхіатрыіі ў адносінах да беларускіх грамадзянаў.

Выступаючы сёння перед журналістамі, віцэ-прэзідэнт МААПЧ Мікалай Мекека зазначыў: “Мы ўжо некалькі гадоў збіраем звесткі пра пераслед іншадумцаў ў нашай краіне. У тым ліку, з дапамогай такіх выпрабаваных яшчэ у СССР і гітлераўскай Нямеччыне сродкаў, як рэпрэсіўная псіхіатрыя і палітычная медыцына. Яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў наш юрыст Андрэй Дземідовіч разбіраўся с пераследам жыхаркі горада Смалявічы Вольгі Сітнікавай, якая змагалася супраць праізволу з боку міліцыі і пракуратуры. Жанчына пенсійнага ўзросту тады двойчы прымусова накіроўвалася мясцовым псіханеўрадыспансэрам на лячэнне у “Навінкі”. Двойчы здавала ўрачам адмысловыя тэсты і яе двойчы прызнавалі здаровым чалавекам. Затым яна судзілася з тымі, хто стараўся засунуць яе ў “псіхушку” і выйграла зыск”.

Але, сцвярджаюць праваабаронцы, не ўсе падобныя гісторыі так добра заканчваюцца. Часам на тое, каб даказаць свою “нармальнасць” людзі страчваюць гады. На прэс-канферэнцыі, на якой было абвешчана пра ініцыятыву “па прыкладзе Расіі стварыць незалежную псіхіатрычную экспертызу, шукаць адмыслоўцаў, шукаць сродкі для існавання такіх структур”, прыводзілася шмат такіх сумных фактаў, пазнаёміцца з якімі можна ў прыватнасці на сайце www.4humanrights.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства