Суд над Зьміцерам Хведаруком адбудзецца заўтра
https://spring96.org/be/news/17645
2007
2007-07-26T15:33:38+0300
2007-07-26T15:33:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі адзін з лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьміцер Хведарук утрымліваецца зараз у Маскоўскім РАУСе Менска.
Нагадаем, што Хведарука затрымалі ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядалася.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, назаўтра у судзе Маскоўскага раёна прызначана слуханьне справы Хведарука, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта за нецэнзурную лаянку. Адзіная рэальная прычына затрыманьня актывіста – яго ізаляцыя напярэдадні святкаваньня Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня.