30 чэрвеня распачне сваю працу летнік «Гарадзенская фартэца».
https://spring96.org/be/news/17388
2007
2007-06-29T16:53:15+0300
2007-06-29T16:53:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У некалькіх кіламетрах ад Гродна, на ўзбярэжжы Нёмана, 30 чэрвеня распачне сваю працу летнік «Гарадзенская фартэца».
Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці, найперш гродзенцаў, да праблемы разбурэння гістарычнага цэнтру Гродна. На летнік прыедуць і мясцовыя актывісты, і людзі з розных рэгіёнаў, якія ў чэрвені ўдзельнічалі ў абароне гораду. Пра тое, чым яны будуць займацца, распавядае Франак Вячорка:
«Яны паставяць намётавае мястэчка і будуць там пастаянна дзяжурыць. А ўдзень выходзіць у горад, рабіць усялякія творчыя акцыі, перфомансы».
Летнік пачнецца з адзначэння Купалля. Арганізатары спадзяюцца, што на яго збярэцца ня менш за паўтысячы чалавек. Тыя, хто застанецца ў мястэчку, будуць абараняць гістарычны цэнтр Гродна на працягу двух тыдняў.