8 траўня Аксана Новікава прызнаная абвінавачанай па крымінальнай справе за палёп ў адносінах прэзідэнта А. Лукашэнкі
8 траўня ў суботу Аксана Новікава была выкліканая ў Мінскую траспартную пракуратуру для знаёмства з матэрыламі справы ў якасьці абвінавачанай. 11 траўня з матэрыяламі справы знаёміцца адвакат Акасны Новікавай.
Пастанова пра прыцягненьне Аксаны Новікавай ў якасьці абвінавачанай вынесена Старшым сьледчым Мінскай транспартнай пракуратуры.
6 красавіка Мінская транспартная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з тым, што 5 красавіка ў 12 гадзінаў, знаходзячыся ў тунэлі №2 станцыі Мінск-Пасажырскі, Аксана Новікава раздавала ўлёткі, у якіх сьцьвярджалася, што Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі сілавых ведамстваў маюць дачыненьне да выкраданьня людзей ды іншых парушэньняў закону.
Нагадаем, што ў лютым 2004 года Камітэт выкананьня пакараньняў амніставаў Аксану Новікаву, якую ў красавіку мінулага году за абразу прэзідэнта пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.