viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-10-22T12:29:00+0300 2024-10-31T12:51:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: Які агульны цяперашні стан з рэпрсіямі ў Беларусі? Чаму небяспечна вяртацца ў Беларусь? Пра гэта распавяла праваабаронца ПЦ "Вясна" Яна Галаган.

Асоба: Актывістка "Еўрапейскай Беларусі"  і рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь", былая палітзняволеная Ірына Шчасная адбыла ў зняволенні 3 гады і 7 месяцаў. Пра перажытое ў турме, жыццё ў Польшчы і тугу па Беларусі Ірына Шчасная распавядае ў рубрыцы.

Каментар: Беларуская ініцыятыва ў Варшаве "Напішы ліст палітвязням" адзначыла 3 гады свайго існавання. Што зроблена за гэты час? Ці атрымлівае акцыя падтрымку? Як прайшлі яе чарговыя Народзіны? Пра гэта і не толькі распавядае мадэратарка ініцыятывы Алёна Панамарова.

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2024/10/2024-10-22_eva_viasna_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства