viasna on patreon

У праваабаронцы "Вясны" Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя

2024 2024-04-10T10:05:55+0300 2024-04-10T10:05:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales_bialiacki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

61-гадовы палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

Алесь Бяляцкі. Фота: @rightlivelihood

"Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі", – сказала Наталля Пінчук.

Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.

Нагадаем, Алесь разам з калегамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцаў абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

3 сакавіка 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Алесь пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, а восенню 2022 года стаў яе лаўрэатам.

Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"

Нагадваем, за што пераследуюць нашых калегаў і коратка пераказваем судовы працэс над вясноўцамі, які цягнуўся два месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства