viasna on patreon

Мінчука за ўдзел у Маршах асудзілі перад студэнтамі БДЭУ

2024 2024-03-22T15:53:31+0300 2024-03-22T15:55:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Заводскага раёна Мінска ў выязным судовым пасяджэнні ў "Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце" 28 лютага разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць 60-гадовага Уладзіміра Караля. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў першага і другога курсаў розных факультэтаў тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org
Ілюстрацыйнае фота

Згодна версіі абвінавачвання, Уладзіміру Каралю "было дакладна вядома аб правядзенні пасля 9 жніўня 2020 года несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г. Мінску, у якіх ён прыняў удзел 11, 18 і 25 кастрычніка, а таксама 1 лістапада 2020 года". Прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, ён неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і ажыццяўляў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на кампутары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго вінаватасці. 

У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну. Пракурор запрасіў для яго тры гады "хатняй хіміі". Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла менавіта такі тэрмін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства