viasna on patreon

Вядомы прысуд берасцейцу Дзянісу Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці

2024 2024-01-24T18:42:26+0300 2024-01-24T18:42:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_oblastnoy_sud_2019_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі абласны суд.

Брэсцкі абласны суд.

Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Па матэрыялах абвінавачання, у снежні 2020 года, Красько “апублікаваў у адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў дзяржаўных праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў судовай улады, ваеннаслужачым, якія праходзяць службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, апублікаваў у адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт каментары, накіраваныя на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці, прапаганду і агітацыю сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да названай катэгорыі асоб”.

Дзянісу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

За тры каментары абвінаваўца запрасіла тры гады калоніі

Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца – пракурорка Марыя Бялт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства