Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 21 лістапада:
Падзея: У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільнюсе, адкрылася выстава рэпрэсаваных актывістаў прафсаюзнага руху. Ім прысвечана 43 плакаты. А яшчэ 9 — прадстаўнікам ЕГУ (студэнтам і выкладчыкам, якія зараз за кратамі, там ёсць вядомыя беларускія дзеячы: Наста Лойка, Таццяна Кузіна, Мікола Дзядок, Марфа Рабкова).
Па-за межамі: На 15-й штогадовай Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Брусэлі пабывалі і беларускія праваабаронцы. Як там раскрывалася тэма моладзі ды не толькі?
Каментар эксперта: Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных – трэба прайсці анкетаванне. І пра гэтае анкетаванне размаўляем з удзельнікам даследавання, урачом і праваабаронцам Васілём Завадскім.