viasna on patreon

"Суткі", папаўненне спісу "экстрэмістаў": хроніка пераследу 17 лістапада Дапоўнена

2023 2023-11-17T15:25:17+0300 2023-11-17T17:31:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuski_23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Старонка Анатоля Лябедзькі ў "Аднакласніках" прызнаная "экстрэмісцкай"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 13 лістапада. Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • Telegram-канал і чат-бот «АСП Тэрор»;
  • Сайт belzhd.infо;
  • Сайт і Facebook-старонка «ГОЛОС»;
  • Telegram-канал «belonews»;
  • Сайт і старонкі ў сацсетках «WESTERN BATTALION»;
  • Instagram-старонкі «beldomua», «bsdp_hramada», «bmhuborg», «dapamogalt»;
  • Суполкі ва «Укантакце» «Информ-Прогулка Лунинец», «Вiцебск Вольны»;
  • TikTok-старонка «dymrr4zwr095».

У спіс "экстрэмістаў" дадалі яшчэ 22 чалавекі — цяпер у ім 3 520 прозвішчаў

17 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі айцішніка Дзмітрыя Маставога, які нібыта наладзіў відэатрансляцыю з аэрапорта ў «Мачулішчах», журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч, сына палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцёма Лябедзьку.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай адправілі на "суткі" за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

8 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзя Алеся Восіпава пакарала Аляксандра Канеўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У пастанове суда ў віну Аляксандру ставілася тое, што «ў мэсенджэры Telegram шляхам адпраўкі асабістага паведамлення ажыццявіў распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі ў выглядзе артыкула з супольнасцяў …, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аляксандр — сын вядомай палітзняволенай грамадскай актывісткі з Гомеля Таццяны Канеўскай, якая ўжо трэці год знаходзіцца за кратамі.


Гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова асудзілі паўторна — ён абвясціў галадоўку

Васіль Палякоў у судзе
Васіль Палякоў у судзе "па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

3ноў суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Вядома, што актывіст абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.

Нагадем, 3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — пасля адбыцця арышту на свабоду Васіля не выпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства