viasna on patreon

За два каментары на адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі

2023 2023-10-16T13:47:48+0300 2023-10-16T14:13:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zipileu-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Цыпілеў. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксей Цыпілеў. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.

Шматдзетнага бацьку (дзецям 3,4 і 5 год) Аляксея Цыпілева затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршансага раёна 3 жніўня 2023 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей напрыканцы лютага 2023 года размясціў у тэлеграм-групе “Лухтавікінгі” (нядаўна ўнесена ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) абразлівы каментар “Прадажная….”, тым самым прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датуецца сакавіком.

4 кастрычніка суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Маёмасць прадпрымальніка (аўтамабілі і будаўнічая тэхніка) пакінутыя пад арыштам.

Падтрымайце Аляксея паштоўкай альбо лістом: СІЗА-2 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства