У Барысаве па новай крымінальнай справе судзяць палітвязня Змітра Дашкевіча
Палітзняволены актывіст Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Роўна праз тры месяцы, 11 кастрычніка, у судзе Барысаўскага раёна пачынаюць разглядаць ягоную справу. Працэс вядзе суддзя Таццяна Дзеравянка.
Зміцер быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года, а ў кватэры Дашкевічаў адбыўся ператрус. Пасля гэтага Змітра арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле. Але з "сутак" актывіст так і не выйшаў. 29 красавіка ягонай жонцы Насце Дашкевіч паведамілі ў Следчым камітэце, што яна з’яўляецца падазраванай паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. 15 чэрвеня 2022-га, калі Зміцер ужо тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА, у сям'і Дашкевічаў нарадзілася чацвёртае дзіцё.
У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся ад дачы паказанняў. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на Маршы 23 жніўня 2020 года. На працэсе пералічваюцца ўсе арышты, штрафы і крымінальны пераслед Змітра з 1999 года.
14 ліпеня 2022-га суддзя Таццяна Пірожнікава агучыла прысуд сям'і: Змітру — паўтара года калоніі, Насце — тры гады "хатняй хіміі".
1,5 года калоніі і 3 гады "хатняй хіміі" — сям'і Дашкевічаў вынесены прысуды
"Вясна" публікуе апошнія словы на судзе палітвязня і ягонай жонкі.
Тэрмін Змітра накіравалі адбываць у папраўчую калонію № 14 у Барысаве. 11 ліпеня 2023 года Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але на выхадзе яго перазатрымлі ў межах новай крымінальнай справы і змясцілі пад варту да суда. Яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі па арт. 411 КК.
У судзе Барысаўскага раёна 11 кастрычніка над актывістам распачаўся суд. Справу разглядае суддзя Таццяна Дзеравянка.
Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая
Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч