viasna on patreon

"Я заўсёды быў супраць". Лідар гурта "Машына часу" далучыўся да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

2023 2023-10-10T09:16:19+0300 2023-10-10T09:17:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makarevich_levinau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Андрэй Макарэвіч і юрыст кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Павел Левінаў

Фота: Андрэй Макарэвіч і юрыст кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Павел Левінаў

Сёння, 10 кастрычніка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Да яе далучаецца ўсё больш людзей, у тым ліку вядомых дзеячаў з розных краінаў. У гэты раз кампанію падтрымаў вядомы музыка, грамадскі дзеяч і лідар гурта "Машына Часу" Андрэй Макарэвіч.

"Я ўвогуле лічу, што чалавек не мае права пазбаўляць іншага чалавека жыцця. Гэта не яго прывілей. Яны шмат на сябе бяруць. Таму я заўсёды быў супраць [смяротнага пакарання] і супраць застаюся", — выказаўся праваабаронцам лідар гурта "Машына часу".

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда адзначае, што важна працягваць казаць пра смяротнае пакаранне і ў сённяшнім кантэксце рэпрэсій у Беларусі. Таму падтрымка кампаніі з боку беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці вельмі важная, каб павялічыць шанцы быць пачутымі.

Каардынатар кампаніі
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч (цяпер палітзняволены) на фестывале ў Мінску "Рок за жыццё" ў 2019 годзе

"Наяўнасць смяротнага пакарання ў сучаснай Беларусі — важны паказчык той сістэмы гвалту і рэпрэсій, якая існуе ў нашай краіне. Вельмі важна гаварыць і нават крычаць пра тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І дзякуй усім беларусам і беларускам, якія падтрымліваюць нас, гавораць і дзейнічаюць", — кажа праваабаронца Андрэй Палуда.

Глядзіце, хто з беларусаў на фэсце "Тутака" сказаў "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі

Паказваем, хто з беларусаў і беларусак сказаў "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў пра важнасць гучання гэтай тэмы сёння.

Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства