Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 29 жніўня:
Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Абмяркоўваем акалічнасці разам з юрыстам ПЦ “Вясна” Паўлам Сапелка.
Праваабарончы слоўнік: 29 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў, а 30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў.
Па-за межамі: У Беластоку прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным журналістам і дзеячам Саюза палякаў на Беларусі — Анджэем Пачобутам.
Каментар: Як людзі пачынаюць пісаць лісты палітвязням? Тры гісторыі.