viasna on patreon

Жанчыну асудзілі па "народным" артыкуле на 1,5 года "хатняй хіміі". Яна напісала яўку з павіннай

2023 2023-07-28T10:06:52+0300 2023-07-28T10:19:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-centralny-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска шостага ліпеня асудзілі Алену Мілаеву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Мілаевай адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: sputnik.by

Алена Мілаева чацвёртага красавіка 2023 года напісала яўку з павіннай. Як сцвярджаецца ў судовай пастанове, яўка была напісана добраахвотна. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску ўдзельнічала ў пратэснай акцыі і выходзіла на праезную частку. Алену апазналі па фотаздымках з акцыі пратэсту, знойдзеных у інтэрнэце. Да суда жанчына знаходзілася пад залогам памерам 37000 рублёў. Алена цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.

Камунальнае прадпрыемства “Мінсктранс” заявіла, што з-за выхаду пратэстоўцаў на праезную частку і перакрыцця дарогі, прадпрыемству была нанесена шкода на суму 62908 рублёў.

Алена Мілаева мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працавала эканамісткай у адкрытым акцыянерным таварыстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства