viasna on patreon

Жлобін: следам за мужам за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі жонку

2023 2023-07-28T09:53:46+0300 2023-07-28T09:53:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна пакараў яшчэ адну ўдзельніцу паслявыбарчай масавай акцыі пратэсту 2020 года. Паліну Кіб абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК  за арганізацыю і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх.

Паліну затрымалі 14 сакавіка і змясціла да суда пад варту.

Судовы працэс пачаўся 21 чэрвеня, аднак суддзя Святлана Андрэева па невядомай пакуль прычыне адклала разгляд крымінальнай справы да 14 ліпеня.

Па матэрыялах абвінавачвання, Паліна увечары 9 жніўня 2020 года, разам з мужам ды іншымі асобамі “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, спалучаных з наўмыснай перашкодай руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый”.

Суд прызначыў Паліне Кіб пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

А 10 красавіка 2023 года таксама быў асуджаны яе муж, Дзмітрый Кіб.

Мужчыну са Жлобіна асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хіміі"

Суддзя Яўген Ерафееў прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства