viasna on patreon

У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за некалькі рэакцый у "Аднакласніках"

2023 2023-07-25T13:02:59+0300 2023-07-25T13:38:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 25 ліпеня прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны "клас" на карцінкі ў "Аднакласніках". Працэс вяла Аксана Літвінчык. 

Суд праходзіў у выязным рэжыме ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў пры асуджаных да "хатняй хіміі". Працэс быў прадстаўлены як "прафілактычнае мерапрыемства".

Да суда Людміла знаходзілася на волі. У яе 14-гадовы сын. На працэсе жанчына прызнала віну.

Вядома, што пракурор запрашваў тры з паловай гады "хатняй хіміі", але суддзя прызначыла на год менш. Жанчыне таксама прызначылі штраф у памеры 70 базавых велічыняў (2 590 беларускіх рублёў), а таксама канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства