viasna on patreon

Ператрус у Мінскай архікатэдры, новыя "экстрэмісцкія" фармаванні: хроніка пераследу 18 ліпеня Дапоўнена

2023 2023-07-18T12:53:00+0300 2023-07-19T08:36:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arhikatedra-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ператрус у Мінскай архікатэдры

З розных крыніц "Хрысціянскай візіі"  паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі мінскай архікатэдры адбыўся ператрус.

Ператрусу, папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.


Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы змяшчалі ў ШІЗА

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню Уладзіміру Гундару без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

У апошнім лісце Уладзімір напісаў, што яго ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны.

Уладзімір Гундар падчас суда па

Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам — ён недачувае.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар.


Украінскі блогер BalaganOff прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 18 ліпеня.

Гаворка ідзе пра Telegram, Youtube і TikTok старонкі, якія вядзе папулярны ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў. У сваіх відэа ён надае немалую ўвагу беларускай тэматыцы.


Родным палітзняволенага Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі

Пра гэта паведамляецца на старонцы палітвязня.

Як сцвярджае адміністрацыя Наваполацкай калоніі, Віктара Бабарыку змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Адтуль забароненыя тэлефанаванні і спатканні. За што і на які тэрмін палітвязень трапіў у ПКТ — невядома.

Віктар Бабарыка ў судзе. Фота Reuters

Сцвярджаецца, што здароўю Бабарыкі нічога не пагражае.

Нагадаем, у канцы красавіка стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу — далейшае месцазнаходжанне палітвязня было дагэтуль невядома.


ГУБАЗіК затрымаў жыхара Мінска Яўгена Равуцкага

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, адзначаючы, што «затрыманне адбылося даўно».

На «пакаяльным відэа» Яўген кажа, што затрыманы за перадачу дадзеных у BYPOL, удзел у акцыі пратэсту і распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі».


Сілавікі затрымалі жыхара Мінска Мікалая Ліцвінава

Як піша «Наша Ніва», яму 43 гады, ён мае непаўналетняга сына. У відэа сілавікоў дэманструюцца яго каментары пад допісамі ў тэлеграм-канале «Краіна для жыцця» і «Беларусь галаўнога мозга».

Мужчыну змаглі адшукаць, хутчэй за ўсё, таму, што ў тэлеграме ён меў нікнэйм «Nik L», а ягоны акаўнт «б'ецца» па ягоным уласным нумары тэлефона.


Супраць семінарыста Уладзіслава Беладзеда распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці

Пра гэта паведамляе @mediazona_by.

Да гэтага яго некалькі разоў арыштоўвалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Агулам ён правёў у ізалятары 45 сутак.

Уладзіслаў — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы.


Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Мінюсце Беларусі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Гомельскай абласной, Менскай гарадcкой калегій адвакатаў.

Па яе выніках камісія заявіла, што адвакаты Марына Вараб’ёва і Святлана Пятроўская ня могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі нібыта з-за “недастатковай кваліфікацыі”.

Таксама камісія спыніла ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Аляксандра Бірылава, Вольгі Дрозд, Іллі Казака, Сяргея Каліноўскага, Паўла Міронава.


Былую супрацоўніцу «Белагра» адразу пасля вызвалення з калоніі дэпартавалі ў Расію

Кацярына Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца «Белагра». Была затрымана пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Пазней яе асудзілі па «народным» арт. 342 КК да аднаго года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

12 ліпеня палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Незадоўга да вызвалення стала вядома, што яе неадкладна дэпартуюць з краіны, як грамадзянку Расіі.

Калі яе вывелі з варот калоніі, яна толькі на некалькі хвілін змагла ўбачыцца з дачкой і сяброўкай, і дамовіцца аб далейшай сустрэчы.

Пасля гэтага Кацярына была адвезена на адзін з пунктаў пропуску на мяжы, дзе ёй унеслі ў пашпарт адзнаку аб забароне на ўезд у Беларусь. У Беларусі Якаўлева жыла больш за 30 гадоў, яна замужам за беларусам.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства