viasna on patreon

Праваабаронцы “Вясны” два гады за кратамі. Вечар салідарнасці ў Вільні

2023 2023-07-08T12:15:27+0300 2023-07-08T14:29:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2yearsinprison_bel.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

Спачатку іх вінавацілі ў тым, што яны не зарэгістравалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і нібыта ўхіліліся ад сплаты падаходных падаткаў у буйным памеры. Аднак пазней гэтыя абвінавачванні былі знятыя, а праваабаронцам паставілі ў віну “кантрабанду арганізаванай групай” і “навучанне/падрыхтоўку ўдзельнікаў да пратэстаў і фінансаванне такой дзейнасці”. Матэрыялы справы склалі амаль 300 тамоў, суд над вясноўцамі цягнуўся два месяцы, які ў выніку пастанавіў прысудзіць Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу тэрміны зняволення ў 10, 9 і 7 гадоў адпаведна. Таксама з праваабаронцаў збіраюцца спагнаць вялізарныя штрафы і судовыя выдаткі на агульную суму ў 450 тысяч еўра. 

У гэты ж час за кратамі знаходзіцца яшчэ трое праваабаронцаў “Вясны”: кіраўнік гомельскага аддзялення Леанід Судаленка быў асуджаны на тры гады калоніі, каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова — на 14 гадоў і 9 месяцаў, а валанцёр Андрэй Чапюк — на 5 гадоў і 9 месяцаў. 

Што вядома пра вясноўцаў на гэты момант? У якіх умовах утрымліваюцца праваабаронцы і з якімі праблемамі сутыкаюцца? Што іх падтрымлівае ў зняволенні? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем на сустрэчы, прысвечанай другой гадавіне затрымання вясноўцаў.

Запрашаем на вечар cалідарнасці!

Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5 (Vilnius)
Калі: 14 ліпеня ў 18.00

Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў?

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка — распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna. 

3. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!

4. Зрабіце акцыю салідарнасці ці адзіночны пікет ў сваім горадзе ў майцы ці з плакатам з выявай “вясноўцаў”.

5. Падтрымайце "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.

Адрасы для лістоў і паштовак:

ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Леаніду Леанідавічу Судаленку

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Марыі Аляксандраўне Рабковай 

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства