viasna on patreon

На пяць год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму асудзілі жыхара Гомеля

2023 2023-05-17T06:25:41+0300 2023-05-17T10:06:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні 10 траўня вынеснены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменка, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і іншых злачынствах.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.

Абвінавачаны Яроменак прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у заведамым пастаўленні іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) і на падставе ч.1 арт. 157 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Шляхам частковага складання вынесеных пакаранняў Яроменку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мабільны тэлефон, які належыць абвінавачанаму, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства