viasna on patreon

"Каго вы называлі фашыстамі?" У Мінску судзяць дзіцячага паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева

2023 2023-04-26T20:47:50+0300 2023-04-27T15:51:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yurtaev_2022_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Юртаеў

Дзмітрый Юртаеў

Мінскі гарадскі суд 26 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Судовы працэс, які пачаўся 14 красавіка, вядзе суддзя Анжэла Касцюкевіч, дзяржабвінаваўца – Халапка.

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

У Мінгарсудзе пачынаюць судзіць паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева

Спачатку Дзмітрыя двойчы арыштавалі паводле адміністрацыйных спраў. За некалькі дзён да заканчэння чарговага тэрміну супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Па матэрыялах абвінавачання, у перыяд з 11 жніўня 2020 года па 10 студзеня 2021 года Дзмітрый Юртаеў “па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, наўмысна, з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, выказваючы нянавісць да супрацоўнікаў сілавых структур размясціў на сваёй старонцы ў Facebook 22 публікацыі супраць прадстаўнікоў улады і сілавых органаў”.

Адзін з тэкстаў Юртаева: “Калі пойдзем моўчкі ў печы? Бо стаім ужо ў чэргах ля аўтазакаў і не супраціўляемся фашыстам...” Альбо "Вашых мужоў забіваюсь чорныя сволачы".

Таксама размяшчаў тэксты пра тэхніку для разгона акцый, у падтрымку Украіны і праглядаў "дэструктыўныя" тэлеграм-каналы.

Адвакат прасіў далучыць да справы два хадайніцтвы: з месца працы, дзе паэт працаваў больш за дзесяць гадоў — там яго вельмі цэняць; другое хадайніцтва ад маці — яна просіць па магчымасці аб мінімальным тэрміне сыну. Хадайніцтвы задаволеныя.

Некалькі разоў у ходзе судовага допыту ў Юртаева пыталіся: "Каго вы называлі фашыстамі?". Ён адказаў, што не меў на ўвазе канкрэтную асобу, а толькі тых сілавікоў, якія збівалі людзей. 

У судзе Дзмітрый Юртаеў выглядаў падаўлена, прызнаў цалкам віну ва ўсіх прад’яўленых эпізодах і раскайваецца ў здзейсненым.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 28 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства