viasna on patreon

У Мінгарсудзе пачынаюць судзіць паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева

2023 2023-04-14T09:10:19+0300 2023-04-14T12:47:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurtaeu-dzmirty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Юртаеў

Дзмітрый Юртаеў

Мінскі гарадскі суд 14 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы ( ч. 1 арт. 130 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

Спачатку Дзмітрыя двойчы арыштавалі паводле адміністрацыйных спраў. За некалькі дзён да заканчэння чарговага тэрміну супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Суд над ім пачнецца ў 9:30 і будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства