viasna on patreon

Да 20 гадоў калоніі: фігурантам "справы Nexta" запрасілі тэрміны

2023 2023-04-21T13:46:54+0300 2023-04-21T16:23:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nextasud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд з 16 лютага разглядае крымінальную справу супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. У дачыненні да Пуцілы і Рудзіка праведзена "спецыяльная вытворчасць". Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. Раней КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў "тэрарыстычны спіс", а Nexta у Беларусі з'яўляецца "тэрарыстычнай арганізацыяй". 21 красавіка пракурорка Наталля Сакалова запрасіла для абвінавачаных ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Судовы працэс праходзіць у будынку суда Мінскага раёна. Справу разглядае суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, бок дзяржабвінавачвання падтрымлівае пракурорка Наталля Сакалова.

27-гадовы Раман Пратасевіч, 24-гадовы Сцяпан Пуціла і 29-гадовы Ян Рудзік абвінавачваюцца па шэрагу крымінальных артыкулаў. Паводле дзяржаўных СМІ, абвінавачаным інкрымінуецца здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў. Раней Генеральная пракуратура паведамляла, што ў дачыненні да абвінавачаных таксама заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.

Днямі пракурорка папрасіла аднавіць судовае следства па справе Рамана Пратасевіча. На мінулым тыдні яму дадаткова выставілі абвінавачанне ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем, здзейсненым паўторна, бо ён адміністраваў тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу", а не толькі NEXTA. Таму падчас судовага слухання, па словах пракуроркі, узнікла неабходнасць выставіць Пратасевічу больш цяжкае абвінавачанне ў параўнанні з ранейшым.

Таксама дзяржабвінаваўца папрасіла далучыць да справы рашэнне суда пра спагнанне з фігурантаў "справы Ціханоўскага" кампенсацыі ў памеры больш за 2,6 млн рублёў.

Раней Пратасевіч прызнаў віну ў поўным аб'ёмеТаксама абвінавачаны часткова прызнаў і новае абвінавачанне. Блогер заявіў, што фармальна кіраваў каналам 2-3 месяцы і не выкладваў даныя дзяцей ці сілавікоў.

Ён адзначыў, што не прызнае абвінавачванне ў кіраўніцтве "экстрэмісцкімі фармаваннямі", бо каналы БДМ і NEXTA былі прызнаныя такімі пасля таго, як ён іх пакінуў.

Пратасевіч таксама не прызнаў у поўным аб'ёме пазоў на 30 млн рублёў. Ён часткова прызнаў урон, нанесены Мінтрансу з-за спынення транспарту, але не прызнаў суму ўрону ў памеры каля 25 мільёнаў, якая пайшла на аплату супрацоўнікам МУС, МНС і Міністэрства аховы здароўя.

"Асабіста я не лічу, што заробкі за нявызначаны час працы (супрацоўнікаў МУС і МНС) з'яўляюцца шкодай. Магу прыняць і падтрымаць суму рэальнай шкоды, што тычыцца Мінтранса, і тое часткова", — заявіў ён.

Паводле прапагандыстаў, з абвінавачвання Пуцілу выключылі ч. 2 арт. 342 КК (Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Сёння ў судзе перайшлі да спрэчак бакоў. Пракурорка Сакалова запрасіла для Пуцілы 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, для Рудзіка — 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а для Пратасевіча — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Паводле пракуроркі, Пратасевіч "выканаў умовы дамовы пра супрацу, таму ён атрымае менш, чым мог бы". На судзе выказалі прапанову ўзяць яго пад варту ў зале суда.

У Мінску сёння пачаўся суд па "справе Nexta"

Мінскі абласны суд 16 лютага пачынае разгляд крымінальнай справы супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства