viasna on patreon

Ператрусы па ўсёй краіне: хроніка пераследу 30 сакавіка Дапоўнена

2023 2023-03-30T11:34:00+0300 2023-03-31T09:33:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-muzeum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Паводле крыніц @Nashaniva, учора сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Агулам было затрымана 8 чалавек.

Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых былая дырэктарка Полацкага Гістарычнага запаведніка Тамара Джумантаева, наваполацкія фатографы Кірыл Смалякоў і Ігар Супраненка, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Музея Кнігадрукавання ў Полацку Ігар Бортнік.


Прайшлі ператрусы ў рэпетэцыйным цэнтры «100 балаў» у Мінску і рэгіянальных філіях

Як стала вядома @radiosvaboda, забралі новую дырэктарку цэнтру Тацяну Карней. Прычына не вядомая.

Вядомы рэпэтытар, саўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і саўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў знаходзяцца за кратамі, іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса.


Ператрусы ў актывістаў, што збіраюць подпісы супраць будаўніцтва новага цэха «Камунаркі»

Паведамляецца, што ніхто з актывістаў не затрыманы. З людзьмі правялі размову, падчас якой супрацоўнікі сказалі, што «выканкам нервуецца» і «настойліва папрасілі не перашкаджаць рабоце дзяржаўных органаў».

Новы цэх «Камунаркі» плануюць пабудаваць у раёне вуліцы Ангарскай. Гаворка ідзе аб стварэнні на 11 гектарах інавацыйнай імпартазамяшчальнай вытворчасці поўнага цыкла перапрацоўкі какава-бабоў. Пляцоўка, дзе можа размясціцца вытворчасць, знаходзіцца ў раёне вуліцы Герасіменкі, 57, — у межах вуліц Ілімскай, Ангарскай і завулка Балотнікава.


Па справе «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі былога памочніка пракурора Глускага раёна

Сёння з'явілася відэа затрымання мужчыны. Ён кажа, што нібыта перадаў каналу «Чорнай кніга Беларусі» звесткі некалькі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.

Мяркуючы па допісе ГУБАЗіК, супраць мужчыны можа быць заведзеная крымінальная справа, піша @nashaniva. Мужчыну завуць  Канстанцін Прытуленка.


Хворую жанчыну, якая даглядае чалавека з інваліднасцю, затрымалі за «лайк» пад «экстрэмісцкім» рэсурсам

Выпадак адбыўся ў адной з вёсак Гомельскай вобласці.

«Жанчына не цікавілася палітыкай, ды ёй і часу не было. Але яе ляжачы муж практычна ўвесь час сядзеў у інтэрнэце з яе тэлефона. Можа, ён і паставіў падабайку на „экстрэмісцкім рэсурсе“», — расказаў @radiosvaboda суразмоўца. Муж жанчыны памёр у канцы сакавіка 2022 году.

Апошнім часам жанчына даглядала чалавека з інваліднасцю, які пасля інсульту і пакутуе на дэмэнцыю — яго адвезлі ў раённы шпіталь. Сама Жанчына цяпер за кратамі — у яе бранхіяльная астма, праблемы з суставамі, страўнікам.


За данаты затрыманы супрацоўнік EPAM

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра затрыманне 28 сакавіка супрацоўніка EPAM Андрэя Баранава. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус.

Папярэдне, Андрэю інкрымінаваны арт. 290-1 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.


У газеты «Інфа-Кур'ер» - "экстрэмісцкия матэрыялы"

Шэсць матэрыялаў слуцкай газеты «Інфа-Кур'ер» аб падзеях 2020 года прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Партызанскага раёну Мінска 28 сакавіка.


У Мінску затрыманы Ігнат Рычкоў

Супрацоўнкі АМАПа затрымалі 29-гадовага Ігната Рычкова. Гэта адбылося наўпрост на вуліцы каля DANA Mall і Нацыянальнай бібліятэкай. Яго павезлі на ператрус, у выніку якога вынялі тэхніку. Сілавікі сказалі, што яму дадуць 15 сутак, а за гэты час будуць шукаць ягоныя сувязі са спецслужбамі Украіны і Польшчы.

Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага супрацоўнікі АМАПу ў поўным абмундзіраванні ўламаліся ў пад'езд, дзе жыве Ігнат, але праз некаторы час з'ехалі. У хуткім часе мужчыну затрымалі.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства