viasna on patreon

“Беларускія праваабаронкі і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыя ўмовы”: даследванне Lawtrend

2023 2023-03-29T21:53:21+0300 2023-03-29T21:54:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lawtrend-5.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя Lawtrend падрыхтавала даследаванне, якое правялі эксперты па тэме “Беларускія праваабаронкі і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыя ўмовы”.

Гэтая аналітычная праца мела на мэце выявіць спецыфіку пераследу праваабаронак і грамадзянскіх актывістак у Беларусі ў кантэксце рэалізацыі імі грамадзянскіх правоў у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Даследванне дазваляе ў пэўнай ступені выявіць і прааналізаваць на аснове гендарнага падыходу канкрэтныя рызыкі, выклікі і парушэнні, з якімі яны сутыкаюцца, каб зразумець і ўлічыць, як жанчыны, уцягнутыя ў грамадзянскую актыўнасць, пакутуюць у больш шырокіх кантэкстах гвалту і дыскрымінацыі ў Беларусі, і, у сваю чаргу, спрыяць лепшай распрацоўцы стратэгій і механізмаў па абароне і падтрымцы беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак.

Рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама палітычны крызіс, у значнай ступені закранулі жанчын-праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістак, асабліва ў сувязі з рэалізацыяй імі правоў на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванне меркавання. Многія з іх падвергліся запалохванню, адвольнаму пазбаўленню волі, негуманнаму і зневажальнаму абыходжанню і іншаму, што робіць іх больш уразлівымі, у параўнанні з мужчынамі.

Ліквідацыя арганізацый, мэтай якіх была абарона і прасоўванне правоў жанчын, стала адной з формаў пераследу жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадзянскай супольнасці, і, акрамя таго, пазбавіла іх эфектыўнай магчымасці атрымаць дапамогу.

Поўны тэкст даследвання – па спасылцы.

“Беларускія праваабаронкі і грамадзянскія актывісткі: спецыфіка пераследу, новыя ўмовы”: даследванне Lawtrend

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства