viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-03-21T17:35:17+0300 2023-03-21T20:03:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 21 сакавіка:

Па-за межамі: 17 рэпрэсаваных мастакоў аб’ядналіся, каб разам зладзіць выставу “Вітанкі з Беларусі” у Варшаве.

"Працы толькі мастакоў, якія рэпрэсаваныя. Гэта не абавязкова турэмныя тэрміны: гэта і мастакі, якія звольніліся з працы, якія проста бяжалі, бо ведалі, што за іімі прыдуць…"

Каментар эксперта: Колькі беларусаў з’ехала ў Літву? На гэтае пытанне адказвае даследаванне “Собирая факты: миграция из Беларуси в Литву до и после кризиса 2020 года”. Яго прэзентуе доктар (PhD) палітычных навук, дырэктар інстытута "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч:

"Гэта робіць беларусаў другой па колькасці групай замежнікаў у Літве пасля украінцаў".

Асоба: музыка гурта "Sumarok" Ігар Палынскі – пра тое, як быць экстрэмістам. Нядаўна відэакліп на яго трэк “Чэрці” унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Каментар: пераслед рэгіянальных журналістаў, прысуд для прадстаўніц TUT.BY. Падзеі мінулага тыдня каментуе намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Аўдыязапіс выпуску: 

Viasna96 · 2023-03-21 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства