viasna on patreon

У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ у 2020 годзе

2023 2023-03-16T12:19:17+0300 2023-03-16T17:32:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mtz-miting-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года

Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года

У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразавадчанаў у жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Палітзняволенага Дзяніса Пучака затрымалі 22 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА-1 Мінска.

Па матэрыялах справы, Дзмітрый разам з многімі працаўнікамі МТЗ 14 жніўня 2020 года прыняў удзел у шэсці рабочых у цэнтры Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Далгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

Суд прызнаў 28 лютага Дзяніса Пучака вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух акцыях пратэсту ў 2020 годзе

На тры гады "хатняй хіміі" асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе падсобны рабочы Юрый Працкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства