viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-03-15T14:38:22+0300 2023-03-15T14:49:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-minsk-marsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

На тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе падсобны рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў Юрый Працкевіч.

Справа разглядалася 27 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Суддзя – Міхаіл Макарэвіч.

Працкевіча затрымалі 18 снежня 2022 года і да суда змясцілі ў следчы ізалятар.

Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Працкевіч двойчы прымаў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так, у першым выпадку ён рухаўся па праезнай частцы вуліцы Далгабродскай у складзе калоны працаўнікоў прадпрыемстваў, у другім выпадку па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў.

Быў апазнаны па вопратцы, а затым у ягоным тэлефоне следчыя знайшлі фотаздымкі з акцый пратэсту.

У судовым пасяджэнні сваю віну Працкевіч прызнаў цалкам.

Суд пакараў яго трыма гадамі “хатняй хіміі”.

Працкевіч быў вызвалены з-пад арышту ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства