viasna on patreon

Палітзняволеная лекарка Вольга Барушка абскардзіць прысуд 17 сакавіка

2023 2023-03-15T17:55:42+0300 2023-03-15T17:56:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barushka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Барушка

Вольга Барушка

У пятніцу, 17 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе будзе разгледжаная апреляцыйная скарга урача-анестэзіёлага з Мінска Вольгі Барушкі.

Справу Вольгі разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска яшчэ 22 снежня. Лекарку абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе суддзі або народнага засядацеля (арт 391 Крымінальнага кодэкса).

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольга Барушка была затрыманая дома 22 жніўня 2022 года і да суда ўтрамлівалася ў СІЗА №1 на Валадарскага.

"Пакаяльнае відэа" з 35-гадовай жанчынай з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

Суддзя Алена Мурашка прысудзіла лекарцы пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Вольгу Барушку палітзняволенай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства