viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-03-14T15:06:04+0300 2023-03-14T20:10:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 14 сакавіка:

Падзея: “Падары палітзняволенай тое, за што яна змагалася”.  Працягваецца збор у падтрымку палітзняволеных жанчын, арганізаваны медыя-праектам GIRLS POWER BELARUS сумесна з фондам BYSOL і праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

“Мы лічым вельмі важным падтымку жанчын-палітзняволеных”, — адзначае праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. Любая сума, нават 5, 10 еўра — гэта ўнёсак у агульны кошык і дапамогу”.

Тым часам, у Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі жанчынамі. Насця, дачка палітзняволенай Антаніны Канавалавай, працытавала верш:

“Маміна імя. Самае лепшае,

Маміна слова. Найдаражэйшае”.

Асоба: Пра палітзняволенага гісторыка і гарадзенскага актывіста Паўла Мажэйку распавядае яго жонка Ірына Чарняўка:

"І цяпер, праз паўгады, ёсць сляды наручнікаў на запясцях".

Каментар: Частка каманды “Жывой Бібліятэкі”, ліквідаванай уладамі Беларусі, стварыла ў Літве новую арганізацыю — “Іншыя”.

 У размове сузаснавальніца “Іншых” Марына Штрахава распавядае пра гісторыю новай беларускай моладзевай арганізацыі і параўноўвае, наколькі цяжка зарэгістраваць арганізацыю ў абедзьвух краінах, а таксама распавядае пра дзейнасць "Іншых":

“Мы вызначыліся, што мы працуем са скразнымі каштоўнасцямі, тэмай інклюзіі — як прастораў і мерапрыемстваў, так і сацыяльнай інклюзіі… І так мы з’явіліся".

Аўдыязапіс выпуску:

Viasna96 · 2023-03-14 VIASNA  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства