viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: у лютым 17 палітвязняў выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны

2023 2023-03-09T16:46:55+0300 2023-03-10T08:02:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivulin_volia.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1454 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 20 палітвязняволеных, 17 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

17 палітзняволеных цалкам адбылі тэрмін

Палітвязень Максім Сілюк — 2 года, 2 месяца і 4 дні ў зняволенні

siliuk_maksim.jpg

Жыхара Брэста затрымалі 28 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісу пратэстнага характару на гандлёвы павільён і арт. 309 КК за ўстаноўку на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні. 18 траўня 2021 года Максім асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Максім цалкам адбыў тэрмін і 1 лютага выйшаў на волю.

Фігуранты "справы ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама" — 2 гады і 3 месяца ў зняволенні

drozd_pavel.jpg
Павел Дрозд

Палітвязняў Паўла Дразда іІвана Андрушойця абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, "абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да кампутарных сістэм КУП "ЦІТ Мінгарвыканкама" і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю". У судзе Заводскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 ім агучылі прысуд — па 3,5 гады калоніі, але Мінгарсуд па выніках апеляцыі скараціў ім тэрміны на шэсць месяцаў.

andrusojc_ivan.jpg
Іван Андрушойць

Тэрмін Павел адбываў у наваполацкай калоніі № 1, а Іван — у бабруйскай калоніі № 2. Напачатку лютага яны выйшлі на волю.

Палітзняволеная Марына Каласкова — 7 месяцаў і 2 дні ў зняволенні

kalaskova-1.jpg

Жанчынуабвінавацілі ў абразе былога начальніка Ганцавічскага РАУС Віталя Куляшова (арт. 369 КК). Пацярпелы на суд не з’явіўся. Ён звярнуўся ў суд з заявай аб разглядзе крымінальнай справы без яго ўдзелу і даслаў заяву аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў па пазове у памеры 1 000 руб. Сваю віну Марына Каласкова прызнала цалкам.

Суд над Каласковай быў прызначаны на 1 сакавіка 2022 года, аднак жанчына, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, так і не з’явілася. Яе абвясцілі ў вышук і праз некаторы час затрымалі і змясцілі пад варту. У судзе яна патлумачыла, што не было сродкаў, каб набыць квіток з Крычава да Віцебска.

Ёй прызначылі 1,5 года "хіміі", а таксама штраф у памеры 700 рублёў. Але пазней Марыне змянілі пакаранне на сем месяцаў калоніі і этапавалі ў пачатку ліпеня ў жаночую № 4, адкуль яна выйшла на волю 7 лютага.

Жлобінскія палітвязні Яўген Дамарацкі і Дзмітрый Новік — 1 год, 10 месяцаў і 22 дні ў зняволенні

damaracki_90.jpeg
Яўген Дамарацкі і Дзмітрый Новік

Маладыя людзі былі асуджаныя паводле ч.1 арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў калоніі кожны. Яўгена і Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што яны вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня 2020 году прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку, стаялі ў сцэпцы. Таксама іх абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам, яны нібыта "кідалі ў іх бок камяні і бутэлькі, наносілі ўдары па экіпіроўцы".

Палітвязні з Жлобіна выйшлі на волю 9 лютага. Дамарацкі адбываў тэрмін ў ПК № 15, а Новік — у ПК № 17.

Палітзняволеная Ганна Баран — 1 год, 4 месяцы і 2 дні ў зняволенні

baran_hanna.jpg

Актывістку затрымалі ў Пружанах 13 кастрычніка 2021 года ў межах "справы карагодаў". У хуткім часе яе асудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК ва ўдзеле 13 верасня 2020 года ў Маршы герояў у Брэсце, калі пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі. Тады іх разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Ганна — адзіная жанчына, якую пазбалі волі ў межах “справы карагодаў”.

15 лютага яна выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітзняволены Дзмітрый Кулакоўскі — 1 год і 9 месяцаў у зняволенні

kulakousky.jpg

Дзмітрый Кулакоўскі — былы міліцыянт, які звольніўся з органаў пасля выбараў, а пазней быў асуджаны. Ён раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года, мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады і звольніўся.

Пазней Дзмітрыя затрымалі і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Падчас знаходжання на Акрэсціна, Кулакоўскі быў вымушаны праглынуць лыжку, каб спыніць катаванні. Пазней мужчыну асудзілі да двух гадоў "хіміі". 15 лютага выйшаў на волю з ПУАТ № 7.

Палітвязень Анатоль Хіневіч — 2 года, 3 месяцы і 18 дзён у зняволенні

Антон Хіневіч на волі
Антон Хіневіч пасля вызвалення

Мужчына быў асуджаны да 2,5 гадоў калоніі паводле арт. 363 Крымінальнага кодэкса за тое, што 20 верасня 2020 году на "Маршы справядлівасці" нібыта наносіў супрацоўнікам АМАПа "ўдары лежачы".

Анатоль скончыў інстытут Сахарава БДУ, з 2014 па 2018 працаваў у КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама". Ён удзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага сэрвісу Мінгарвыканкама. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве ведаюць Анатоля як барда і выканаўцу ўласных песен. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 15 лютага выйшаў на волю з ПК № 3.

Палітзняволены Сяргей Далівеля — 1 год, 4 месяцы і 18 дзён у зняволенні

dalivelia.jpg

Сяргей — лідар мінскага рок-гурта "Бандэроль", аўтар музыкі і тэкстаў песень. Ён быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па "справе Зельцэра". 16 лютага Сяргей выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.

Аўтар Youtube-канала "ЧестнОК" Аляксандр Івулін — 1 год, 8 месяцаў і 14 дзён у зняволенні

Аляксандр Івулін на волі
Аляксандр Івулін пасля вызвалення

Івулін — футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-канала "ЧестнОК". Яго, а таксама аператара Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня. На наступны дзень журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 19 студзеня 2022 года ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Сяргей Шаціла прызначыў журналісту два гады калоніі. Тэрмін Аляксандр адбываў у папраўчай калоніі № 22 у Івацэвічах, адкуль 17 лютага выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Палітвязень Валянцін Лабачоў — 1 год, 4 месяцы і 6 дзён у зняволенні

labachou_v.jpg

Мужчына быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі. Згодна з абвінавачваннем, Валянцін у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з "забароненыхЦ тэлеграм-каналаў з надпісам, які носіць, на думку дзяржаўнага абвінавачвання, абразлівы характар на адрас Лукашэнкі.

Лабачоў цалкам адбыў свой тэрмін і 17 лютага выйшаў на волю з наваполацкай ПК № 1.

Палітзняволеныя Уладзімір Севярын і Кацярына Гібкая — 1 год, 4 месяцы і 30 дзён у зняволенні

gibkaya_1-copy.jpg

Былога міжнароднага сакратара БСДП Уладзіміра разам з ягонай дзяўчынай Кацярынай затрымалі 21 кастрычніка 2021 года і да сярэдзіны снежня ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 14 траўня палітвязняў асудзілі да аднаго года і шэсць месяцаў калоніі.

Пры гэтым Кацярыне і Уладзіміру не залічылі ў тэрмін дні, якія яны правялі ў СІЗА КДБ — два месяцы зняволення. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ім залічылі дні з 16 снежня, калі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Уладзімір адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а Кацярына — у гомельскай жаночай калоніі № 4. Яны цалкам адбылі тэрмін і 20 лютага выйшлі на волю.

Палітвязень Андрэй Аніскевіч — 1 год, 6 месяцаў і 7 дзён у зняволенні

oniskevich.jpg

Андрэй Аніскевіч — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Мужчына быў асуджаны да 1,5 гадоў "хіміі" паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пасля суда Андрэй быў затрыманы пры спробе ўцячы ва Украіну. Палітвязня накіравалі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46. 20 лютага ён адбыў свой тэрмін цалкам.

Палітзняволены Ян Рымараў — 2 года і 1 дзень у зняволенні

rymarau.jpg

Жыхару Жлобіна прысудзілі два гады "хіміі" паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за каментары пра намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна.

25 лютага 2021 года хлопец паехаў адбываць тэрмін у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 48. 24 лютага хлопец выйшаў на волю.

Палітвязень Алег Корзун — 1 год, 4 месяцы і 26 дзён у зняволенні

korzun.jpg

Алега затрымалі 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Алега асудзілі 7 кастрычніка 2022 года ў Пінску да двух гадоў калоніі са штрафам памерам 100 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

25 лютага Алег выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2, цалкам адбыўшы тэрмін.

Тры палітвязні былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА пасля суда  

У лютым, як і ў папярэднім месяцы, беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі тры чалавекі ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:

Дайджэст вызваленых: 17 палітвязняў у студзені цалкам адбылі тэрміны, два з іх — больш за 2 гады

Па дадзеных "Вясны", у студзені на волю выйшлі мінімум 22 палітвязні, 17 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, чатыры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства