viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-03-07T18:55:39+0300 2023-03-08T13:58:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 7 сакавіка:

Падзея: прысуд палітзняволеным “вясноўцам” і акцыі салідарнасці з імі:

  • “Нам балюча — і я разумею, наколькі цяжка ім там знаходзіцца”.
  • “Ягоны ўнёсак несуразмерны з нашай сітуацыяй. Ён проста неверагодны чалавек”.
  • “Мы сабраліся каля амбасады бандыцкага стварэння”.

Асоба: апошнія словы вясноўцаў у судзе і тонкае пачуццё гумару Алеся Бяляцкага падчас працэсу:

А мы, калі былі студэнтамі ў 80-я гады, ездзілі ў Вільню, каб раніцай папіць кавы. Таму гэтыя аднадзённыя паездкі для вас, каму выезд за мяжу Рэспублікі Беларусь забаронены ў несяброўскія краіны, можа здацца чымсьці дзіўным. А для нармальных грамадзян, для беларусаў, гэта нармальная гістарычная традыцыя".

Па-за межамі: выдавецкая дзейнасць “Вясны”: прэзентацыя ў Беластоку двух кніг — “Зэкамерон” палітзняволенага Максіма Знака і “Культура і супраціў” Таццяны Астроўскай:

“Гэта серыя беларускай турэмнай літаратуры. Чаму: Турма і ўся пенітэнцыярная сістэма ў Беларусі надзвычай закрытая”.

Каментар: віншаванні палітвязням напісалі ў Варшаве:

"Няхай гэта будзе апошняя вясна ў зняволенні".

Viasna96 · 2023-03-07 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства