viasna on patreon

61-гадовага мужчыну асудзілі на год калоніі за каментар пра Лукашэнку

2023 2023-02-21T13:44:38+0300 2023-03-17T12:41:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leanid-ulasjuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маларыцкага раёна 13 лютага асудзілі Леаніда Уласюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Леаніду адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Фёдар Міховіч.

Леанід Уласюк
Леанід Уласюк. Фота са старонкі Леаніда ў "Аднакласніках"

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, мужчына з 8 снежня 2022 года знаходзіўся пад вартай. Вядома, што падчас вобшука ў яго забралі бела-чырвона-белы сцяг, які фігураваў у матэрыялах справы.

Леаніда абвінавацілі ў тым, што 22 красавіка 2022 года ён пакінуў абразлівы каментар у інтэрнэце пад відэа з выступам Аляксандра Лукашэнкі. У мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства