Жыхара Гродна асудзілі да двух гадоў калоніі за "дэманстрацыю нацысцкіх татуіровак"
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 6 лютага асудзіў мясцовага жыхара Паўла Біча да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за прапаганду або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі паводле артыкул 341-1 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядала суддзя Маргарыта Ланцэвіч, дзяржабвінаваўца Аляксандр Сядач.
Пра прысуд распавялі на дзяржаўным тэлеканале «Гродна +». Вядоўца перадачы распавядае, што, паводле матэрыялаў справы, гарадзенец 1990 года нараджэння неаднаразова публічна «дэманстраваў нацысцкія татуіроўкі» на тэрыторыі аўтавакзала. У мужчыны былі набіты нямецкія арлы на левай і правай баку шыі і нацысцкая свастыка на сярэднім пальцы правай рукі.
У сюжэце кажуць, што мужчына быў неаднаразова судзімы, піша "Медыязона”.
Раней Паўла Біча за татуіроўкі ўжо затрымлівалі два разы.