viasna on patreon

Абсерваторыя патрабуе вызвалення "вясноўцаў" і заклікае да акцый салідарнасці з імі

2022 2022-12-27T15:37:35+0300 2022-12-27T15:51:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freeviasna.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта fidh.org
Ілюстрацыя з сайта fidh.org

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, супольная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), выступіла з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам. 

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Лабковіч паўстануць перад судом у Мінску 5 студзеня 2023 года. Усім тром прад'яўленыя неабгрунтаваныя абвінавачванні ў кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе іх вызвалення і заклікае да акцый салідарнасці са зняволенымі беларускімі праваабаронцамі.

Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.

Пераслед праваабаронцаў "Вясны" з'яўляецца абуральным парушэннем іх правоў на свабоду, справядлівае судовае разбіральніцтва і свабоду аб'яднанняў, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю.

Абсерваторыя рашуча асуджае крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча і паўторна заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць іх, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі, і зняць з іх усе абвінавачванні.

Абсерваторыя таксама заклікае міжнародную супольнасць і дружалюбныя дзяржавы рашуча адрэагаваць акцыямі салідарнасці, публічнымі заявамі і лістамі ў падтрымку праваабаронцаў ПЦ "Вясна", а таксама асабістай прысутнасцю на судзе 5 студзеня 2023 года.

Рэпрэсіі супраць "Вясны" і яе сябраў з'яўляюцца часткай больш маштабных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Толькі ў 2021 годзе ўлады зачынілі больш за 275 праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, у выніку чаго ў краіне не засталося ні адной незалежнай НДА. У снежні 2021 года ўлады зноў ўвялі крымінальную адказнасць за працу з незарэгістраванымі ці ліквідаванымі арганізацыямі. Гэта прывяло да фактычнай крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства