viasna on patreon

25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"

2022 2022-12-24T16:26:35+0300 2022-12-26T12:14:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karpovich-tacciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.

Таццяна Карповіч – жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Яна была затрыманая 17 лістапада 2021 года.

Першапачаткова Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі". Таццяну змясцілі ў СІЗА-1. Напрыканцы кастрычніка 2022 г. яе перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля — у магілёўскую Турму № 4.

Але пазней  другі артыкул з абвінавачання прыбралі.

12 снежня 2022 распачаўся ў закрытым рэжыме судовы працэс над Таццянай. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Таццяна Мікалаеўна Карповіч)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства