viasna on patreon

Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам! Дапоўнена

2022 2022-12-06T10:48:00+0300 2022-12-10T12:06:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/thenobelprize_2022.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — у Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. 

Нажаль, Алесь Бяляцкі не зможа асабіста атрымаць узнагароду, бо ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА-1. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Ён — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. 

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, выказаць яму сваю пашану і падзяку за шматгадовую абарону і дапамогу людзям, запрашаем 10 снежня далучыцца да сумесных праглядаў анлайн-трансляцыі з цырымоніі Нобелеўскай прэміі міру ў розных гарадах

  • Батумі, Грузія: аКсяродак (вул. Метакса, 4), 16.00-17.30;
  • Берлін, Германія: iac Berlin Community Space (Linienstraße 65a), форма рэгістрацыі;
  • Варшава, Польшча: Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6), праграма;
  • Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) з 13-й гадзіны;
  • Гданьск, Польшча: Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu (Jacka Malczewskiego 21, Sopot);
  • Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі "Пагоня" (5. května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12.00 да 14.30, сустрэча ў Фэйсбуку;
  • Талін, Эстонія: Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12), 13:00, каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце 5838 6775 (Сяргей);
  • Тбілісі, Грузія: Прастора "Кропка" ў межах Тыдня правоў чалавека, форма рэгістрацыі;
  • Лондан, Вялікабрытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да 13:30.

Па ўсіх лакацыях пазначаны мясцовы час. 

Спасылка на афіцыйную анлайн-трансляцыю цырымоніі на YouTube.

Таксама можна будзе падпісаць паштоўкі для Алеся Бяляцкага ды іншых палітзняволеных. 

Калі вы збіраецеся зладзіць мерапрыемства ў сваім горадзе — паведаміце нам у тэлеграме @Spring96info і мы дадамо вас на мапу лакацый. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства