viasna on patreon

Прафсаюзнай актывістцы прызначылі 1,5 года калоніі паводле "народнага" артыкула 

2022 2022-11-15T17:10:52+0300 2022-11-15T17:11:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння, 15 лістапада, вынеслі прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо сем месяцаў. 

Яніна была затрыманая 19 красавіка 2022 года, пасля допыту на волю не выйшла. Адразу яе змясцілі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1. Раней Яніна працавала на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова зборшчыцай дэталяў для электратрансфарматараў, адкуль яе звольнілі праз палітычныя прычыны ў лістападзе 2020 года. Да затрымання яна была сябрай незалежнага прафсаюза. У інтэрв'ю "DW" яна распавядала, што 16 верасня 2020 года атрымала вымову за тое, што паўгадзіны прастаяла ў ланцугу салідарнасці недалёка ад прахадной:

"Паколькі ў нас палітычныя матывы не могуць быць нагодай для забастоўкі, напісалі, што я адсутнічала на працоўным месцы. Мяне не было ўсяго паўгадзіны, і я павінна была была атрымаць папярэджанне. Да гэтага ў мяне не было дысцыплінарных спагнанняў", — распавядала яна.

Крымінальную справу супраць Малаш пачалі разглядаць 14 лістапада, а на наступны дзень суддзя Сяргей Кацар вынес ёй прысуд. На волі Яніну чакае дачка.


Падтрымайце Яніну пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яніна Сцяпанаўна Малаш

Палітзняволеная Яніна Малаш: жанчына з "велізарным сэрцам" і характарам "як быццам сапраўдны танк"

Дачку яна выхоўвае паводле сваіх жа прынцыпаў: дзяўчынка расце копіяй Яніны па характары — жанчына вучыць яе быць самастойнай і разлічваць толькі на сябе. Яніна з тых, хто супраць таго, каб браць грошы ў бацькоў, для яе каштоўныя самастойнасць і здольнасць людзей браць адказнасць за сваё жыццё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства