viasna on patreon

Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне Дапоўнена

2022 2022-11-11T11:49:31+0300 2022-11-11T12:46:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sasnouski_dzm.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд 11 лістапада працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. Сёння мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У выніку яму перакваліфікавалі "падрыхтоўку на акт тэрарызму" на "акт тэрарызму". 

Дзмітрый Сасноўскі
Дзмітрый Сасноўскі

Раней паведамлялася, што сёння мусяць адбыцца спрэчкі бакоў па справе, але ў суд раптоўна выклікалі інжынера расійскай вайсковай часткі "Вілейка", дзе планаваліся выбухі, перадае Sputnik. Пракурор у самым пачатку спытаў, ці складае дзяржаўную тайну інфармацыя аб вайсковай частцы, на што інжынер адказаў, што часткова з'яўляецца. Пасля гэтага працэс часова закрылі – інжынера дапыталі ў закрытым рэжыме ў якасці грамадзянскага істца. Закрытае судовае пасяджэнне доўжылася не больш за 10 хвілін, пасля чаго суд адкрылі, а пракурор заявіў, што будзе прад'яўляць новае абвінавачванне аднаму з абвінавачаных – Дзмітрыю Сасноўскаму. Ён папрасіў у суда невялікі перапынак, каб напісаць новае абвінавачванне, адзначыўшы, што на гэта яму будзе дастаткова 40 хвілін.

Па першапачатковай версіі абвінавачвання Дзмітрыю Сасноўскаму ставіцца ў віну ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (падтрыхтоўка да акта тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як піша Sputnik, пракурор больш гадзіны зачытваў новае абвінавачванне. Артыкулы ў Сасноўскага засталіся тыя ж, але адзін з іх перакваліфікаваны з "падрыхтоўкі тэракту" на "тэракт". Гэтая артыкул абвінавачвання тычыцца беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка.

Сасноўскі віну, як і раней, не прызнаў і папрасіў выклікаць у суд пацярпелага журналіста. У судзе абвешчаны перапынак да 22 лістапада.

Нагадаем, Дзмітрый не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне". На першым пасяджэнні, калі суд высвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што "не мае дачынення да тэрарызму"


У справе 15 тамоў. Следства праводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Абвінавачаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Падтрымаць тэлеграмамі, лістамі і пасылкамі іх можна па адрасе:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Наталля Сяргееўна Мацвеева, 

Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі,

Кірыл Раманавіч Ашурак,

Аляксей Уладзіміравіч Глотаў,

Вадзім Мікалаевіч Гулевіч

Падрабязнасці пра справу:

Першы дзень суда па "справе АГСБ"

Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

vadzim_gulevich_0.jpg

Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў

35-гадовы Вадзім Гулевіч распавёў, што ў 2020 годзе трапіў на Акрэсціна і там пазнаёміўся з другім абвінавачаным — Кірылам Ашуркам.

Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск. Наступнае пасяджэнне — спрэчкі бакоў

Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства