viasna on patreon

Прызначаны чарговы суд за фінансаванне "экстрэмісцкай дзейнасці"

2022 2022-11-02T12:24:00+0300 2022-11-02T12:54:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sledchy_kamitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Мінскі гарадскі суд прызначыў дату разгляду чарговай крымінальнай справы за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Абвінавачаны – індывідуальны прадпрымальнік, 36-гадовы Павел Харытонаў.

Справу будзе разглядаць суддзя Жана Брысіна, суд пачнецца 25 лістапада.

Згодна з матэрыяламі справы, Павел Харытонаў пычынаючы ад жніўня 2020 года па ліпень 2021 года па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці пераводзіў фінансавыя сродкі для забеспячэння дзейнасці шэрагу аб'яднанняў грамадзян у складзе фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі ва ўстаноўленым парадку.

Усяго за гэты час, па матэрыялах следства, Павел зрабіў 8 пераводаў у агульнай суме не менш 1 150 долараў ЗША.

Дзеянні абвінавачанага следства кваліфікавала паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (у рэдакцыі ад 11 лістапада 2019 года), арт.361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 6 студзеня 2021 года) і ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года).

За перавод крыптавалюты ў BYPOL мінчука асудзілі да трох гадоў калоніі

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года, то бок праз шэсць месяцаў пасля пералічэння крыптавалюты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства