viasna on patreon

У суд перададзена справа "рэйкавага партызана", новыя затрыманні: хроніка пераследу 1 лістапада Дапоўнена

2022 2022-11-01T12:09:00+0300 2022-11-01T19:55:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/melnik-partyzan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У суд перададзена справа "рэйкавага партызана", якому прастрэлілі калені пры затрыманні

Мельніка вінавацяць у тым, што ён падпаліў рэлейную шафу на чыгуначным пераходзе Навасады – Барысаў.

Віталя абвінавачваюць паводле 4 артыкулаў крымінальнага кодэксу: "Акт тэрарызму", "Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін у мэтах учынення акту тэрарызму", "Незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі", а таксама "Абраза Лукашэнкі".


Затрыманы брат загінулага ва Украіне добраахвотніка Васіля Парфянкова.

У тэлеграм-канале сілавікоў з'явілася “пакаяльнае” відэа з мужчынам, які называе сябе братам загінулага Васіля. На відэа мужчына “прызнаецца”, што быў падпісаны на “экстрэмісцкія” ТГ-каналы.

Што яму інкрымінуецца – пакуль невядома.

Раней супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі маці Васіля і ягонага стрыечнага брата Сяргея, якога адміністрацыйна арыштоўвалі на 15 сутак.


У апошнія дні кастрычніка затрымалі дзесятак жыхароў Мінска

У апошнія дні месяца было затрымана некалькі чалавек у Мінску і іншых гарадах. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта Дзмітрый Кацянкоў, Аляксандр Кулініч, Вадзім Яцына і Сяргей Рабаў (змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна), Даніл Маркаў, Ганна Музыка, Алена Худыш, Аляксей Савасцюк і Мікалай Рэшчыкаў. Рэшчыкава затрымалі 28 кастрычніка на 10 сутак на працы ў Мінску за каментары.

Больша падрабязнай інфармацыі пра прычыны затрымання пакуль няма.


Палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча этапавалі ў віцебскую калонію

Брэсцкі абласны суд 14 ліпеня асудзіў журналіста “Intex-press” з Баранавічаў Юрыя Ганцарэвіча, якога абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Па матэрыялах абвінавачання, Ганцарэвіч "2 сакавіка адправіў у бот тэлеграм-канала "Радыё Свабода" экстрэмісцкія матэрыялы, а менавіта — "фотавыявы вайсковай авіятэхнікі, якая знаходзіцца на тэрыторыі аэрадрома 61 знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца ў Баранавічах, з подпісам "аэрадром у Баранавічах". За кратамі палітвязня ўтрымліваюць больш за шэсць месяцаў.

Стала вядома, што 1 кастрычніка Юрыя этапавалі ў папраўчую калонію № 3.

Падтрымайце журналіста: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Юрый Юр'евіч Ганцарэвіч.


На выхадзе з аўтобуса з Варшавы затрымалі аднаго з пасажыраў

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора на выхадзе з аўтобуса Варшава - Мінск быў затрыманы Уладзімір Канапліцкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння над 34-гадовым мужчынам адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе.


У Мінску за «экстрэмізм» затрымалі грамадзянку Літвы

На «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, жанчына распавядае, што з'яўляецца грамадзянскай Літвы і працуе настаўніцай у адной з мінскіх школ.

Яна «прызнаецца» ў тым, што двойчы выходзіла на паслявыбарчыя акцыі пратэсту і чытала «дэструктыўныя каналы».

Пазней стала вядома, што затрыманая грамадзянка Літвы — настаўніца 173-яй мінскай школы.

Яе імя — Алена Генадзеўна Цымбаліст.


У Гродна быў затрыманы Андрэй Чаромуха

«Затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе і за абразу супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў мужчына ў «пакаяльным» відэа.

Андрэй працуе кіроўцам у таксі, раней працаваў на «Гродна Азот», піша @Grodno_grab.


Да старшыні незалежнага прафсаюзу «Нафтан» зноў прыйшлі сілавікі

У траўні гэтага года Вольга Брыцікава выйшла на волю пасля 75 содняў за кратамі.

Першы раз яе затрымалі 27 лютага на выбарчым участку «рэферэндуму» проста за тое, што сфатаграфавала бюлетэнь. За гэта Вользе далі 15 содняў, а пазней накінулі яшчэ 15 за «антываенную» вопратку.

10 сакавіка Вольгу судзілі трэці раз, нібыта за аркушы паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах.

Агулам яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 содняў.

На гэты час вядома, што Брыцікаву затрымалі па адміністрацыйным артыкуле. Пакуль яна  ў Наваполацкім аддзяленні ўнутраных спраў. 

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства