viasna on patreon

Новыя затрыманні, падрабязнасці "зачысткі" на "хіміі": хроніка пераследу 31 кастрычніка Дапоўнена

2022 2022-10-31T15:03:41+0300 2022-10-31T20:40:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pasiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Прыехалі шукаць экстрэмісцкую літаратуру". 62-гадовую мінчанку арыштавалі за "непадпарадкаванне"

Алену Худыш затрымалі 30 кастрычніка ў Мінску. Згодна з пратаколам затрымання, сілавікі прыехалі да яе "шукаць экстрэмісцкую літаратуру", але яна нібыта аказала "непадпарадкаванне міліцыянтам". У выніку, на жанчыну склалі праткол па арт. 24.3 КаАП.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска над Аленай адбыўся суд. Суддзя Юльяна Шчэрба прызнала жанчыну вінаватай і арыштавала на 14 сутак.


За каментары ў інтэрнэце затрыманы чыгуначнік са Жлобіну

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 35-гадовага супрацоўніка Белчыгункі Дзяніса Акінфеева. Паводле сілавікоў, мужчына ў telegram-канале «Каратели Беларуси» нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.


Улады прызналі экстрэмісцкім «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»

Па заяве пракуратуры горада Мінска, інфармацыйная прадукцыя «Беларускага расследавальніцкага цэнтру» («Belarusian Investigative Center z.s.»), а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center», прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.


Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на 15 сутак

Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" па арт. 19.1 КаАП. Рашэнне вынес суд Першамайскага раёна Мінска.


Стала вядома пра новыя факты «зачыстак» на «хіміі»

pasiuk.jpg
Алег Пасюк, затрыманы ў Шклове

ГУБАЗік і АМАП правяралі тэлефоны ў палітычных вязняў. Па інфармацыі dissidentby, затрыманыя:

Паведамляецца, што ўначы ўсіх збіралі ў адным памяшканні, дзе трымалі без ежы і вады. Супрацоўнікі КДБ забіралі людзей па два чалавекі і дасканала правяралі тэлефоны і мэсэнджэры.

UPD: Праваабаронцам стала вядома, што «зачысткі» адбываюцца і на «хіміях», дзе свае тэрміны адбываюць палітзняволеныя жанчыны. У «палітычных», забіраюць тэлефоны і правяраюць іх праз спецыяльныя праграмы.


Міліцыя ходзіць па тых, хто здымаўся ў кліпах Tor band

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor band (Дзмітрый Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык) разам з жонкамі музыкаў. Пазней усім затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту. Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ, і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там.

Судовыя працэсы над іх жонкамі праходзілі асобна. Вядома, што Ганне Музыка таксама далі 15 сутак, суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне – як пакаралі яе, пакуль невядома. Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночых месцы ў ІЧУ.

Як паведамляе "Гомельская Вясна", пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным, гэта рагачоўцы. Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.

UPD: Юліі Галавач, затрыманай разам з музыкамі гурта Tor Band, прысудзілі 30 базавых велічыняў штрафу і адпусцілі ў залі суду.Лёс жонкі музыкі Яўгена Бурло невядомы. Усім астатнім затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту.


Сілавікі затрымалі шэсць чалавек за вывешаны БЧБ і сцяг Украіны 

Затрыманыя за вывешаныя сцягі
Затрыманыя за вывешаныя сцягі

У пачатку кастрычніка ў Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі.

Супраць затрыманых распачата крымінальная справа за хуліганства (арт. 339 КК).


Пракуратура пракаментавала крымінальную справу ў дачыненні да Дзмітрыя Семчанкі

Паведамляецца, што пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска санкцыянавала прымяненне меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да экс-журналіста Дзмітрыя Семчанкі, якому інкрымінавана распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт.130 КК).

Па інфармацыі ведамства, Дзмітрый «у 2020-2022 гадах у розных Telegram-каналах і чатах размясціў публікацыі, накіраваныя на фарміраванне ў грамадскасці непрыязнасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства